След вайны – на руцэ ветэрана

Важное Вялікай Перамозе прысвячаецца

Праект «Вайна. Памяць. Перамога»

У жніўні 1944-га Анатолю Дзягелю, якога прызвалі ў Чырвоную армію, яшчэ не было і 18. Трапіў юнак з вёскі Падзерычы на 2-гі Беларускі фронт. Служыў мінамётчыкам. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, Германіі. У баі разрыўной куляй яму пашкодзіла левую руку… За мужнасць і гераізм Анатоль Андрэевіч узнагароджаны медалямі Жукава і «За баявыя заслугі».

Анатоль Дзягель дзякуе Богу, што вярнуўся з вайны жывым. Два яго браты засталіся ляжаць на тэрыторыі Германіі… Пра аднаго з іх вядома, што служыў у артылерыі, дайшоў да Берліна і загінуў акурат 8 мая 1945 года. Памяць пра братоў ён свята захоўвае ў сваім сэрцы.

У мірны час Анатоль Андрэевіч працаваў станочнікам на Навасвержанскім лесазаводзе. Агульны працоўны стаж яго складае амаль 40 гадоў. У Новым Свержані ён пабудаваў дом. Жыве з аптымізмам і з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Ветэран шмат разоў выступаў перад школьнікамі, каб дзеці ведалі пра подзвіг старэйшага пакалення, вучыліся цаніць і берагчы мір на зямлі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *