Рэкардыстка з «Вялікага Двара»

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У раённай племстанцыі падведзены вынікі комплекснай ацэнкі прадукцыйнасці малочнага статка раёна.

Самая высокаўдойная карова ўтрымліваецца ў МТК «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства – гадавы надой за мінулы год склаў 12 775 кілаграмаў малака. Прыкладна такую ж планку ўзяла карова-рэкардыстка з ААТ «Каганец» – 12 279 кілаграмаў. Звыш адзінаццаці тысяч кілаграмаў малака атрымана ад 14 рагуль , звыш дзесяці – ад 57, больш за дзевяць – ад 191 каровы. Уся гэтая жывёла стаіць на малочнатаварных фермах ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Каганец», ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і ААТ «Жацерава». Варта адзначыць, што ў малацэ высокаўдойных кароў прысутнічае вялікая колькасць тлушчу і бялку.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *