У брыгадзіра Віталія Чарняўскага справа ладзіцца

Важное Сельская гаспадарка

Віталій Чарняўскі працуе брыгадзірам МТФ «Налібакі» ТАА «СЖК «Налібакі». Кіраўніцтва гаспадаркі даверыла яму адказную пасаду, і Віталій Уладзіміравіч выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі. Ферма, якую ён узначальвае, заняла па выніках работы за мінулы год першае месца па надоях малака ад каровы. І сёлета руплівыя працаўнікі не саступаюць лідзіруючую пазіцыю. Шчырым і сумленным жывёлаводам цалкам па сіле сёлета ўшчыльную наблізіцца да дзесяцітысячнага рубяжу.

Вытворчае падраздзяленне функцыянуе другі год. На тэрыторыі былой свінагадоўчай фермы пабудаваны два сучасныя жывёлагадоўчыя памяшканні, устаноўлена даільная зала. Малако, якое паступае да перапрацоўшчыкаў, з данай фермы мае самую высокую якасць. Гэта плён сумленнай працы аператараў машыннага даення, а таксама ўкаранення ў вытворчасць высокатэхналагічнага абсталявання.

– Умовы работы людзей задавальняюць, – расказвае Віталій. – Усе працэсы на ферме аўтаматызаваны. Даенне кантралюе камп’ютар. Калектыў у нас падабраўся працавіты. Травяных кармоў дастаткова. Будзем старацца і надалей павялічваць паказчык.

Віталій Чарняўскі прыехаў на працу ў таварыства пасля заканчэння Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа па спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына». Пачынаў работу ветфельчарам на МТФ «Церабейнае». Цяпер вучыцца завочна  на чацвёртым курсе  Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Варта дадаць, што Віталій пайшоў па слядах бацькі, які на працягу не аднаго дзесяцігоддзя кіруе жывёлагадоўчай галіной гаспадаркі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *