«Сітуацыя на кантролі». У школах раёна прынялі меры па прадухіленні інфекцыі

Адукацыя Важное

Фото носит иллюстративный характер

Сёння ўся інфармацыйная прастора стракаціць тэмай каранавіруса. І гэта зразумела: кожны хвалюецца за сваіх дзяцей, родных і блізкіх. Ва ўсіх установах прымаюцца прафілактычныя меры па прадухіленні распаўсюджвання небяспечнай інфекцыі. Што праводзіцца ў гэтым плане ва ўстановах адукацыі нашага раёна, мы просім расказаць у інтэрв’ю начальніка упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людмілу Стонька.

– Людміла Мар’янаўна, набліжаюцца вясновыя канікулы. Як будзе арганізавана аздараўленчая кампанія ў сувязі з абмежаваннямі па правядзенні масавых мерапрыемстваў?

– Вясновыя канікулы пачнуцца з 30 сакавіка і прадоўжацца да 4 красавіка. У перыяд канікулаў у 10 адукацыйных установах раёна будуць працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей, у якіх плануецца аздаравіць з дзяржаўнай фінансавай падтрымкай 280 вучняў. Улічваючы сітуацыю, якая склалася, будуць адменены ўсе масавыя мерапрыемствы. Работа ў лагерах будзе пабудавана індывідуальна  з кожным дзіцем. Гэта дасць магчымасць завастрыць увагу на падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд. Будуць працаваць аб’яднанні  па інтарэсах, дзе вучні змогуць заняцца тым, да чаго ў іх ляжыць душа і ёсць здольнасці.

– А наогул, якія дадатковыя меры прынялі ва ўстановах адукацыі ў сувязі  з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі?

– Сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінскага аблвыканкама. Мы выконваем нормы, якія прад’яўляюцца па неабходнасці прымянення санітарных патрабаванняў. Усе ўстановы адукацыі раёна закупілі антысептычныя дазатары. На перапынках праветрываюцца класныя пакоі. Тэхнічнымі работнікамі праводзіцца апрацоўка, чыстка ўсіх паверхняў, дзвярных ручак, камп’ютарнай клавіятуры, іншых месцаў агульнага карыстання растворам для дэзынфекцыі. Сярод вучняў ажыццяўляецца асветніцка-тлумачальная работа аб тым, як можна знізіць рызыку распаўюджвання рэспіраторных вірусаў, як захоўваць асабістую гігіену. Прынята рашэнне аб часовай забароне наведвання басейна ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фото sputniknews.kz



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *