Здзівіць Еўропу трэба ўмець

Інвестпраект Нумары

image_pdfimage_print

Дырэктар СТАА «Фрэор-Рэфрыгерайшн» Юрый Звыцэвіч намініраваны як «Чалавек года Міншчыны». Ён узначальвае прадпрыемства з замежнымі інвестыцыямі, прадукцыя якога экспартуецца за мяжу. Сёння ў інтэрв’ю з Юрыем Звыцэвічам размова пойдзе аб інавацыях у вытворчасці, што дазваляе выпускаць халадзільнае абсталяванне новага пакалення.

– Юрый Зянонавіч, нечакана пачуць, што прадукцыя «Фрэор-Рэфрыгерайшн» па якасных параметрах пераўзыходзіць халадзільнае абсталяванне такіх сур’ёзных вытворцаў, як італьянскія фірмы. Чым якасна яна характарызуецца?

– Цяпер усімі спажыўцамі ў Еўропе абсталяванне разглядаецца ў першую чаргу з пункту гледжання эксплуатацыйных расходаў. Важная, канешне, і першапачатковая сума інвестыцый, але яшчэ больш важная частка расходаў на энергазабеспячэнне ў працэсе абслугоўвання халадзільных вітрын. Кожнаягандлёваясеткаскрупулёзналічыцьсваюкапейку. Дляяскравасціможнапрывесцітакіпрыклад. Гіпермаркет у Мінску толькі для выпрацоўкі холаду спажывае ў год электраэнергіі на суму ад 300 да 400 тысяч еўра. Калі можна сэканоміць на абслугоўванні абсталявання хоць бы 25 працэнтаў, то гэта каласальная сума грошай, на якую можна ўтрымліваць  лабараторыі, інжынераў і іншы штат. Гэта гандлёвая сетка, якая з мінімальнымі затратамі ўтрымлівае магазін, можа прапанаваць найлепшыя цэны на прадукты і прыцягнуць найбольш пакупнікоў. Розніца абсталявання па энергаспажыванні можа даць такія вынікі. За чатыры-пяць гадоў халадзільнікі могуць спажыць энергіі на суму большую, чым каштавала абсталяванне. І наадварот,  калі мы можам сэканоміць 30-40 працэнтаў ад сярэднееўрапейскага ўзроўню спажывання электраэнергіі, то праз пяць гадоў для кліента ў параўнанні з іншым, менш эфектыўным, абсталяваннем наша атрымліваецца бясплатным. Таму кожны пакупнік сёння клапоціцца аб тым, каб абсталяванне спажывала мала, а служыла доўга і пры гэтым адпавядала ўсім  характарыстыкам, якія патрабуюцца для халадзільных вітрын. І мы назіраем вялікі інтарэс да новых узораў абсталявання, якое дапамагае сэканоміць эксплуатацыйныя расходы.

– Гэта вы адчулі і на нядаўняй міжнароднай выставе ў  Германіі?

– Так, мы выстаўлялі новыя ўзоры прадукцыі. Самы галоўны паказчык якасці – гэта захаванасць прадуктаў і падтрыманне ў кожным кубічным сантыметры аб’ёму парэбнай тэмпературы. Для кожнага прадукта патрабуюцца розныя ўмовы захоўвання, розная канвекцыя паветра. Таму кожны халадзільнік – гэта цэлая інжынерная сістэма, якая ўтрымлівае ў сабе тэмп, рэжым і рух  паветраных патокаў. Важнае значэнне маюць плошча выкладкі, асвятленне, прэзентабельнасць падачы прадуктаў, зручнасць у карыстанні. Абсталяванне адрозніваецца адзін ад аднаго цэлым комплексам спажывецкіх якасцяў. У гэтым плане мы імкнёмся быць у сегменце, які прапаноўвае кліенту найбольш дасканалыя рашэнні і максімальна эфектыўныя сістэмы  з пункту гледжання энергаспажывання і  тэрміну службы. Кожны гіпермаркет, дыскаунтэр, супермаркет самаабслугоўвання адчуваюць дастаткова сур’ёзную нагрузку: вялікі паток людзей з цялежкамі, загрузка ў камерах таксама максімальная. Патрэбна загружаць са скрыняў і палет. Таму прад’яўляюцца вялікія патрабаванні да надзейнасці службы халадзільнікаў, іх ударастойкасці. Халадзільныя вітрыны адносяцца да абсталявання з цяжкімі ўмовамі эксплуатацыі. І яго патрэбна зрабіць такім, каб яно і праз 10 гадоў не губляла свайго выгляду, не псавалася. Мы імкнёмся быць у авангардзе гэтай надзейнасці. Кожная гандлёвая сетка выбірае самы якасны тавар. Па паказчыках надзейнасці і энергазберажэння адна з самых буйных гандлёвых сетак Германіі «REWE GROUP» спыніла свой выбар на прадукцыі «FREOR». З 2007 года пастаўляецца халадзільнае абсталяванне ў Германію, ім карыстаюцца каля 980 магазінаў.

– Калі гаварыць аб новых распрацоўках, то на што б вы маглі звярнуць увагу?

– Намі ставіцца задача мець самыя апошнія распрацоўкі ў галіне аўтаматыкі, укаранення навейшых тэхналогій, новых сістэм кіравання. Халадзільная сістэма – гэта дастаткова складаны працэс узаемаабмену тэмператур паміж рознымі асяроддзямі: газамі, вадкасцямі. Патрэбна думаць, як кіраваць імі, як зменшыць іх інертнасць, як найбольш граматна збалансаваць работу. Варыянтаў вялікая колькасць. У гэтым працэсе няма дробязяў. З усіх гэтых кампанентаў складваецца эфект. І мы на сучасны момант з гэтым эфектам пераўзыходзім многіх еўрапейскіх вытворцаў, дасягнулі самых лепшых паказчыкаў, што праследжваецца на рабоце тэставых магазінаў, якія аснашчаны ўсімі прыборамі для замераў расходу электраэнергіі, тэмператур унутры халадзільных аб’ёмаў, асвятлення. Важны і момант экалагічнай бяспекі. Не сакрэт, што хладагенты не вельмі «сябруюць» з навакольным асяроддзем. Розныя тыпы фрэонаў ствараюць парніковы эфект. Мы выкарыстоўваем навейшую тэхналогію вытворчасці холаду з мінімальным выкарыстаннем фрэону – кожны халадзільнік мае свой малы замкнуты цыкл фрэонавай сістэмы. Гэта дазволіла ў 10 разоў скараціць аб’ём фрэону ў халадзільных сістэмах. Выхад са строю аднаго маленькага цыкла не прыводзіць да ўцечкі ўсяго контуру. Цяпер мы працуем над поўнай заменай фрэонаў. У нас ужо ёсць вопыт. Мы аснасцілі адну з фермерскіх гаспадарак Беларусі халадзільнымі агрэгатамі, якія працуюць на вуглякіслым газе. Ён бясшкодны, утрымліваецца ў паветры ў натуральных умовах і не наносіць шкоды азонаваму слою. Вытворчасць вуглякіслага газу невымерна больш танная, чым фрэону. Можна падвесці рысу, што мы ставім задачу выпускаць не толькі эканомнае абсталяванне, але і экалагічнае. Гэта дазваляе нам прапагандаваць новыя экалагічныя і энергазберагаючыя тэхналогіі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *