«Свет жанчыны». Інтэрв’ю з майстрам па манікюры

Важное Свет жанчыны Спецвыпускі «Праменя»

«У жанчыне схавана дзіўная, вялікая тайна, вялікая

жыццёвая загадка, крыніца ўсіх радасцяў і ўсіх клопатаў».

Арнэ Гарборг

Праект «Свет жанчыны» – пра ўсё, што нас, жанчын, цікавіць, турбуе, радуе і натхняе. Тут будзе ісці гаворка пра здароўе, моду, каханне, узаемаадносіны і інш.

Вясна – гэта цудоўны час змяніць гардэроб, дабавіць у яго новыя фарбы. Аднак каб ваш вобраз быў цэльным, трэба паклапаціцца і пра прыгажосць вашых рук. Пра модныя тэндэнцыі манікюру і прафесіі майстра па манікюры пагутарыла са стаўбчанкай Анастасіяй Пяткевіч.

Анастасія – чалавек адкрыты для новых прыемных знаёмстваў. Нарадзілася яна ў горадзе Омску. Была дзяўчынкай актыўнай і мэтанакіраванай. Для Анастасіі дзяцінства, малалецтва і юнацтва прайшлі як адно імгненне. Праз некаторы час пераехала ў Гродна і паступіла ў медыцынскі каледж, а пасля яго заканчэння па размеркаванні трапіла ў Мінск. Пазнаёмілася з хлопцам са Стоўбцаў. Закаханыя зразумелі, што не могуць адно без аднаго. У хуткім часе ўзялі шлюб. Цяпер Анастасія Пяткевіч – шчаслівая жонка і маці дваіх дзяцей, Арсенія і Ульяны.

–       З якога часу вы працуеце майстрам па манікюры? Як прыйшлі да гэтай прафесіі?

–       Майстрам па манікюры я працую ўжо амаль два гады, за плячыма шэсць курсаў. Прыйшла ў свет нэйл-індустрыі, як і многія, з думкі: «Для сябе…» Я хадзіла да свайго майстра па манікюры і педыкюры, была вельмі задаволена вынікамі работы… Мой муж прапанаваў закупіць матэрыял, што мы і зрабілі. І так я стала вучыцца на сабе. Пасля з’явілася жаданне наведаць курсы… І я паспяхова яго рэалізавала. Цяпер езджу на павышэнне кваліфікацыі. Гэта толькі пачатак, у галаве шмат планаў і мэт. У маім характары ёсць такая асаблівасць: пастаянна ўдасканальвацца, набываць новыя навыкі і вопыт.

–       Ці давяраеце вы свае рукі іншаму майстру?

–       Не. На сваіх ногцях я эксперыментую з рознымі відамі нарошчвання, дызайнам і г. д. Мае рукі – мая візітная картка.

Як лічыць Анастасія Пяткевіч, самым запатрабаваным відам манікюру з’яўляецца «фрэнч», ён ніколі не выйдзе з моды. Не менш папулярны і манікюр з фольгай. Не трэба забываць таксама пра розныя надпісы, роспісы акварэльнымі фарбамі.

–       Якія тэндэнцыі вясны 2020 года?

–       12 самых папулярных колераў і расфарбовак, а таксама чатыры нейтральныя – палітра гэтай вясны. Якія ж самыя папулярныя? Гэта класічны сіні, ярка-чырвоны, шафран (чырвона-жоўты), зялёны, біскайскі зялёны, свежая зелень, пацёрты джынс, кіслотна-жоўты, жвачна-ружовы, колер футра, боха, клетка, леапард. Гэта самыя смелыя колеры ў 2020 годзе.

Калі кліенты прыходзяць да Анастасіі па прыгажосць, майстар заўсёды прапануе ім палітру, фота, прыклады. Жаданне кліента – закон. А ажыццяўленне жаданняў – шлях да поспеху!

–       Ці згодны вы са сцвяр-джэннем, што добрага майстра бачна па яго руках і рабочым месцы?

–       Згодна. Аднак добрага майстра можна пазнаць і па дрэс-кодзе: брэндавы фартух, сабраныя валасы, акуляры, маска, пальчаткі. Важныя і чысціня, парадак, каб працавала выцяжка.

–       Як часта трэба рабіць манікюр?

–       Працэдура гігіенічнага манікюру можа выконвацца кожныя два тыдні, калі выкарыстоўваецца акрыл, гель, нарошчванне – не радзей чым раз у месяц. Важныя і масаж рук, ванначкі, пажыўныя крэмы.

Як лічыць Анастасія Пяткевіч, для таго каб стаць добрым майстрам, трэба будзе пастарацца і папрактыкавацца (і ў дызайне ў тым ліку), адпрацаваць навыкі на дзясятках рук, прайсці праз мноства памылак.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *