Дзеці намалявалі Wi-Fi

Адукацыя Важное

Летам мінулага года кампанія «Белтэлекам» аб’явіла конкурс сярод дзяцей Стаўбцоўшчыны, якія любяць маляваць: маўляў, раскажыце аб  сваім уяўленні сувязі – ад папулярных інтэрнэту, пакетаў паслуг да звычайнай тэлефаніі.

Вынікі творчага конкурсу ўразілі палётам дзіцячай фантазіі і выдумкі, глыбінёю зместу ды мастацкім адлюстраваннем тэмы. Гэта невыпадкова, таму што сярод удзельнікаў былі юныя мастакі з народнай студыі жывапісу «Раніца» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Святланы Калкоўскай.

– Студыі сёлета спаўняецца 30 гадоў. З 2006 года яна носіць званне народнай, і амаль усе яе выхаванцы – лаўрэаты дзіцячых міжнародных конкурсаў, – не хавае гордасці Святлана Канстанцінаўна.

Выхаванцы студыі вылучаюцца не толькі здатнасцямі, але і працавітасцю.

– У летні перыяд яны адпачывалі і знаходзілі час, каб папрацаваць за мальбертам: хтосьці маляваў мінулае, а хтосьці – будучае сувязі, – зазначыла начальнік участка продажаў Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі Таццяна Салавей, якая разам з калегай, вядучым спецыялістам Любоўю Сіняўскай, завітала ў студыю «Раніца», каб узнагародзіць дзяцей за творчую працу.

Конкурс сабраў аж два дзясяткі работ. Вызначыць сярод іх пераможцаў аказалася не так і проста, таму сувязістамі былі вылучаны тры намінацыі.

У выніку галасавання праз сайт кампаніі «Белтэлекам» пераможцамі названы Паліна Шчэкала (9 гадоў, работа «Калі ў горадзе свабодны Wi-Fi»), Вольга Дрозд (5 гадоў, «Тэлефон будучага»), Вольга Міхно (9 гадоў, «Мінулае і будучае тэлеграфа»), Ангела Сагайдакевіч (9 гадоў, «Тэлефоннае чарцяня»), Дамініка Сільвановіч (8 гадоў, «Вясёлы тэлефон»).

Галасаванне непасрэдна на занальным вузле электрасувязі ў Стоўбцах, ва Уздзе і ў Дзяржынску вызначыла сярод пераможцаў Арцёма Ермакова (9 гадоў, «У Прастаквашына ўсё пад кантролем»), Софію Грыгаровіч (9 гадоў, «Падключаем ZALA»), Дар’ю Дзягель (11 гадоў, «Тэлефонная размова»), Таццяну Яўсейчык (13 гадоў, «Белтэлекам у нашым жыцці»), Ксенію Барташэвіч (10 гадоў, «Час Белтэлекама»).

Сваю ацэнку далі і наведвальнікі сэрвіснага цэнтра ў Стоўбцах. Такім чынам, прыз глядацкіх сімпатый – у Надзеі Харламавай (12 гадоў, «Вірусы інтэрнэту і душы»), Міланы Каласоўскай (6 гадоў, «Тэлефон-слімак»), Марыі-Эвяліны Трафімчык (8 гадоў, «Планеты ў інтэрнэце»), Дар’і Бондар (11 гадоў, «Гісторыя сувязі»), Міраславы Бакленевай (6 гадоў, «Краіна Тэлефанія»), Ксеніі Бурновіч (8 гадоў, «Я на тэлефоне»), Марыі Вяршэня (8 гадоў, «Рознакаляровы інтэрнэт»), Ксеніі Касцюк (5 гадоў, «Пазваню я сяброўцы на Марс»), Захара Апаценкі (5 гадоў, «Тэлефонная сувязь будучага»), Івана Шацько (5 гадоў, «У каго пульт, той і гаспадар у доме»).

Прадстаўнікі занальнага вузла электрасувязі нагадалі, што ў 2014 годзе, пры адкрыцці сэрвіснага цэнтра ў Стоўбцах, імі ўжо ладзіўся творчы конкурс. Удзел у ім бралі вучні СШ № 2 г. Стоўбцы. І сёння іх лепшыя падтрымлівайце эмацыянальную сувязь: усміхайцеся, цалуйце дзіця, чытайце яму, танцуйце, скачыце з ім разам!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *