У Залужскім вучэбна-педагагічным комплексе адбылася дэкада грамадска-гуманітарных навук

Адукацыя

У вучэбна-педагагічным комплексе «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» адбылася дэкада грамадска-гуманітарных навук.

Гульня «Буслік-2020» дала магчымасць праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры. Цікава прайшоў Дзень роднай мовы. Вучні здзейснілі падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі, паслухалі, як прыгожа гучыць роднае слова, адчулі радасць ад таго, што мы аддаём даніну павагі нашым бацькам, дзядулям і бабулям, нашым далёкім продкам – стваральнікам прыгожай спеўнай мовы.

Па традыцыі трэці год запар ва ўстанове праходзіць фестываль ваенна-патрыятычнай песні «Памяць запальвае сэрцы». Сёлета гэты фестываль быў прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Класы прадэманстравалі выкананне і інсцэніроўку ваеннай песні. Гучалі песні «Тры танкісты», «Юнацтва ў ботах», «На безымяннай вышыні», «Кацюша» і інш. Свята ўразіла ўсіх: у прысутных на вачах былі слёзы, бо вельмі кранальна і шчыра вучні выконвалі абраныя ролі, і журы было складана выбраць лепшых. Але ўсё ж гран-пры фестывалю атрымаў 5 клас за песню «Балада пра маці».

Народны музей «Спадчына» адчыніў свае дзверы. Урок мужнасці «Памятаю і ганаруся. С. А. Шэлег – былы настаўнік і ветэран Вялікай Айчыннай вайны», экскурсію «Бой каля Залужжа» падрыхтавалі і правялі экскурсаводы-старшакласнікі. А ўдзельнікі гуртка «Юны экскурсавод» запрасілі на цікавую і пазнавальную экскурсію «Прылады працы беларусаў».

Была арганізавана экскурсія на мемарыяльную сядзібу Якуба Коласа «Альбуць».

І сёння я з упэўненасцю магу сказаць, што мы шчаслівыя людзі, бо жывём у такой прыгожай і дарагой сэрцу краіне.

Наталія ВАЛЕНТА, кіраўнік народнага музея «Спадчына» 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *