Іван і Яўген Жыбулі — адна з працоўных дынастый у ДРБУ №135

Важное Эканомiка

Бацька і сын Жыбулі

У ДРБУ № 135 нямала працоўных дынастый, і адна сярод іх – Івана і Яўгена Жыбулёў. Адметнасць яе ў тым, што бацька прыйшоў за сынам, а не сын за бацькам, як звычайна бывае.

Яўген Жыбуль працуе ў ДРБУ з 2012 года. Тут малады чалавек знайшоў сябе, паказаўшы дасведчанасць у тэхніцы, адказнае стаўленне да абавязкаў. У сезон ён, машыніст асфальтаўкладчыка, знаходзіцца, так бы мовіць, у эпіцэнтры дарожных работ. У перыяд зімняга ўтрымання дарог Яўген перасаджваецца на трактар і спрыяе таму, каб раённыя дарогі заставаліся для ўдзельнікаў дарожнага руху бяспечнымі і камфортнымі.

Побач з Яўгенам працуе дарожным рабочым бацька. Іван Жыбуль прыйшоў у ДРБУ адносна нядаўна, у 2018 годзе, але з «біяграфіяй» дарожніка, які працаваў у іншай дарожнай арганізацыі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *