Былы зенітчык

Важное Вялікай Перамозе прысвячаецца

Праект «Вайна. Памяць. Перамога»

Жыхар Новай Вёскі Мікалай Гутко быў прызваны на вайсковую службу ў ліпені 1944 года. Прайшоў навучанне ў ваенным лагеры Алабіна пад Масквой, пасля чаго быў накіраваны на 3-ці Беларускі фронт. Служыў у пяхоце. Першае баявое хрышчэнне прыняў на тэрыторыі Літвы.

Мікалай Іванавіч быў сувязным, наводчыкам у зенітнай брыгадзе. Знішчаў нямецкія бамбардзіроўшчыкі і іншыя ваенныя самалёты праціўніка.

У складзе дзеючай арміі прайшоў з баямі Літву і Усходнюю Прусію, браў удзел у вызваленні Кёнігсберга, Інсенбурга. У адным з баёў, 25 сакавіка 1945 года, атрымаў цяжкае раненне ў руку…

За мужнасць і гераізм Мікалай Гутко ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны, медалём «За адвагу». У мірны час ён працаваў у калгасе «Дружба». Былы зенітчык Мікалай Гутко пабудаваў дом, пасадзіў вялікі сад, развёў пчол. Рана аўдавеў, але не застаўся адзінокім. Цяпер яму дапамагае дачка Наталля, яго радуюць унукі і праўнукі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *