Хор – гэта частка жыцця

Важное Культура

У творчым тандэме Ганна Кульбака, Валянціна Рабацько, Таццяна Дзярнейка

У Новым Свержані многія з’яўляюцца ўдзельнікамі народнага хору  народнай песні «Панямонь» пры мясцовым доме культуры. Гэтаму знакамітаму і адметнаму песеннаму калектыву – пад 90 гадоў.

Палова гісторыі хору звязана з асабістым удзелам у ім Валянціны Рабацько, Таццяны Дзярнейка і Ганны Кульбака. Іх працоўная дзейнасць не была звязана са сферай культуры, але яны знаходзілі час і ў маладосці, і цяпер, знаходзячыся  на заслужаным адпачынку, наведваць хор, быць яго самымі актыўнымі ўдзельніцамі. Валянціна Рабацько працавала на  Навасвержанскім заводзе. Ганна Кульбака – знакаміты кінамеханік раёна, з Навасвержанскім домам культуры ў яе звязаны дзесяцігоддзі творчага жыцця. Таццяна Дзярнейка аддала свае ўменні і навыкі райбальніцы, многія гады нязменна працавала ў рэнтген-кабінеце.

Народны хор народнай песні «Панямонь» заўсёды вызначаўся актыўнай гастрольнай дзейнасцю, удзелам у розных фестывалях і конкурсах,  і не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Аб гэтым засведчаць і лаўрэацкія медалі на сцэнічных касцюмах харыстаў, атрыманыя ў Расіі.

Наведванне хору дапамагае гэтым творчым асобам быць на плыні жыцця, заставацца маладымі, энергічнымі, падарожнічаць з калектывам на выязныя канцэрты і розныя мерапрыемствы.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *