ААТ «Агранёманскі», былы калгас імя Леніна

Важное Сельская гаспадарка

Фото носит иллюстративный характер

Цёплы прыём, увага да нас, ветэранаў працы, і адчуванне таго, што акунуліся ў маладосць, – такія ўражанні засталіся ў стаўбчанкі Алены Мамонька, якая была запрошана на святкаванне 70-годдзя ААТ «Агранёманскі».

У тадышнім калгасе імя Леніна Алена Сяргееўна працавала з 1971 па 1983 год на пасадзе намесніка старшыні, сакратара парткама. «Прыступіла да працы ў гаспадарцы, а назаўтра пачалося жніво, – прыгадвае Алена Мамонька, уладальніца медаля «За працоўную доблесць» і іншых узнагарод. – Спраў у нашым самым вялікім калгасе раёна, у самай вялікай партыйнай арганізацыі было шмат. А я была маладой, амбіцыёзнай, усюды хацела паспець. Памятаю, як выходзілі на суботнікі і нядзельнікі, ладзілі спаборніцтвы сандружын, камсамольскія вяселлі…»

На святкаванні Алена Мамонька пабачылася з многімі даяркамі, трактарыстамі, загадчыкамі фермаў, з якімі разам працавалі і дабіваліся высокіх вынікаў. Час прайшоў, але людзі не забылі адзін аднаго. Не забыла сваіх былых работнікаў і цяперашняе кіраўніцтва гаспадаркі. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, хвалюючай. Дырэктар ААТ «Агранёманскі» Дзяніс Захарчук падзяліўся поспехамі гаспадаркі, яе найбліжэйшымі планамі, якія сведчаць пра развіццё, рэалізацыю значных інвестыцыйных праектаў.

Алена Мамонька кажа, што з гаспадаркай сувязі не губляла: увесь час чытае ў раённай газеце пра справы агранёманцаў і знаходзіць пацвярджэнне былой славы калгаса.

У гэтым прызнанні – і водгулле лёсу, цесна звязанага з гісторыяй свайго раёна, і ўдзячнасць гаспадарцы, якая не забывае ветэранаў працы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *