Узвядзём помнік абаронцам Айчыны

Дзякуй, салдат! Нумары

image_pdfimage_print

У нашым горадзе ёсць не адно адметнае месца, якое абавязвае нас свята захоўваць памяць аб абаронцах Радзімы. Сярод іх – брацкая магіла на стаўбцоўскіх каталіцкіх могілках. Тут пахаваны астанкі 21 воіна Першай сусветнай вайны. 20 воінаў застаюцца безыменнымі. Іх імёны запісаны на Нябёсах, таму што, як гаворыць Евангелле, «нет больше той любви, аще кто положит душу свою за други своя» (Ін. 15, 13). Імя аднаго воіна было адкрыта нам у час перазахавання астанкаў воінаў па нумарным знаку на Георгіеўскім крыжы. Гэта Андрэй Мікалаевіч Кляймёнаў.

Як выглядае брацкая магіла ў год 100-гадовага юбілею пачатку Першай сусветнай вайны, можна бачыць на здымку. Ужо даўно многія выказваюцца, што гэтае святое месца павінна мець больш дастойны выгляд і трэба ўдзяляць больш увагі гэтаму незвычайнаму пахаванню.

Былы ваенны камісар, падпалкоўнік запасу Вячаслаў Асоўскі неаднаразова быў удзельнікам мерапрыемстваў, арганізаваных аб’яднаннем па ўвекавечанні памяці воінаў Першай сусветнай вайны «Грамадская ініцыятыва праваслаўных суайчыннікаў», у якую аб’ядналіся пісьменнікі, журналісты, гісторыкі, дзеячы культуры і людзі іншых прафесій. Вячаслаў Асоўскі пранікся важнасцю справы ўвекавечання воінаў Першай сусветнай вайны і выступіў з ініцыятывай узвядзення помніка на брацкай магіле воінаў той вайны на гарадскіх могілках.

Гэтую ініцыятыву падтрымаў раённы выканаўчы камітэт і благаславіў благачынны цэркваў Стаўбцоўскай акругі протаіерэй Аляксандр Марцінчык.

Аб’яўлены збор сродкаў для ўзвядзення помніка воінам на святым для нашага горада месцы.

Разліковы рахунак для ахвяраванняў на гэтую добрую справу:

Прыход храма Святой праведнай Ганны г. Стоўбцы

РКЦ №18 у г. Стоўбцы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» – Мінскае абласное ўпраўленне.

222666 г. Стоўбцы, вул. Царука, 7

 МФО153001942 Код 942

 р/р 30152913730279

 УНН 600044558 з абавязковай паметкай:  для ўзвядзення помніка на брацкай магіле воінам Першай сусветнай вайны.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *