Веснавую сяўбу трэба правесці своечасова

Главное Сельская гаспадарка

Фото: 189131.selcdn.ru

Яравую сяўбу на сельгаспраыдпрыемствах раёна плануецца сёлета правесці на 24 297 гектарах і ў аптымальныя тэрміны. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя зоймуць 7386 гектараў.

— Запланавана намалаціць у бункернай вазе, разам з зернем кукурузы, 89 139 тон збожжавых і зернебабовых культур, — адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс ДЗІШУК. — У наяўнасці 2929 тон кандыцыйнага насення, што складае 123 працэнты да патрэбнасці, для сортаабнаўлення і сартазмены ў элітгасах вобласці заказана 127 тон. Элітгас ААТ «Агранёманскі» закупіў 8,6 тоны насення новых сартоў высокай рэппрадукцыі.

Для забеспячэння жывёлагадоўчай галіны якаснымі кармамі плануецца правесці падсяванне шматгадовых траў на плошчы 5396 гектараў, у т.л. пасеяць 915 гектараў люцэрны, перазалужыць палепшаныя сенажаці і пашы на 3046 гектарах, стварыць шматкампанентныя пашы на 465 гектарах. У наяўнасці 149,9 тоны насення кандыцыйных шматгадовых траў, што складае 139 працэнтаў да задання.

Для грамадскага статка неабходна нарыхтаваць 9310 тон сена, 170 930 тон сенажу і 193 900 тон сіласу. Пры нарыхтоўцы кармоў асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца закладцы сенажу ў палімерную плёнку і рукавы, асабліва з траў з высокім утрыманнем бялку. Такіх кармоў неабходна закласці не менш за 28 тысяч тон.

Усяго на пясяўную будзе назапашана каля 695 тысяч тон арганічных угнаенняў. У гаспадарках у наяўнасці больш за палову розных відаў мінеральных угнаенняў.

Адрамантаваны практычна ўсе неабходныя для правядзення пасяўной і догляду раслін трактары, сельгасагрэгаты і сельгасмашыны.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *