Дзяніс Колясень сустрэўся з жыхарамі Налібацкага сельвыканкама

Афіцыйна Важное

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень правёў у Налібацкім сельвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Наведвальнікі прыходзяць на прыём да старшыні райвыканкама па вельмі розных пытаннях. Здараецца, з зусім нечаканымі просьбамі і прапановамі. Тым не менш Дзяніс Сяргеевіч кожнага чалавека ўважліва выслухае, а калі няма магчымасці адразу аказаць канкрэтную дапамогу, то параіць, як і што лепш рабіць далей, куды звяртацца. Пытанне заўсёды знаходзіцца на кантролі, і, безумоўна, грамадзяне атрымліваюць пісьмовы адказ.

На гэты раз на прыём грамадзян прыйшлі ў асноўным жыхары вёскі Несцеравічы.

Міхаіл Агейка звярнуўся да Дзяніса Колясеня з просьбай вырашыць пытанне па асфальтаванні вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Несцеравічы. Ён расказаў, што дарожнае пакрыццё разбіта лесавозамі, парушаецца хуткасны рэжым, дарога вузкая – гэта перашкаджае бяспечнаму руху транспарту.

– Праблема жыхароў вёскі Несцеравічы нам вядомая. Разам з дырэктарам ДРБУ № 135 Вадзімам Савіцкім мы абмяркоўвалі, што трэба зрабіць, каб дарога адпавядала запытам жыхароў. Прыйшлі да высновы, што сёння данае пакрыццё дарогі будзе рэстаўрыравана і падтрымлівацца ў тым выкананні, якое ёсць. А захаванне хуткаснага рэжыму даручым узяць пад кантроль ДАІ, – канстатаваў старшыня райвыканкама.

Міхаіл Агейка таксама падняў пытанні добраўпарадкавання звалкі і адсутнасці інтэрнэту ў іх мясцовасці.

Пытанні ўзяты на кантроль, і адпаведным службам даручана вывучыць сітуацыю і аказаць садзейнічанне ў вырашэнні паднятых праблем.

Міхаіл Раманавіч – індывідуальны прадпрымальнік і мае свой бульдозер. Ён гатовы прапанаваць свае паслугі суб’ектам гаспадарання раёна.

Юзэфа Ярчак дапоўніла свайго аднавяскоўца і падняла пытанні ўстаноўкі дадатковых кантэйнераў для збору цвёрдых бытавых адходаў, у тым ліку для пластыку і шкла, і добраўпарадкавання дарогі Ніўнае – Несцеравічы. Нават паступіла прапанова пракласці штучную няроўнасць па  вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Несцеравічы.

Дзяніс Сяргеевіч запэўніў, што дадатковыя кантэйнеры будуць устаноўлены, і зазначыў, што вельмі прыемна, калі людзі самі выходзяць з ініцыятывай па раздзельным зборы смецця. Па дарозе ў напрамку Ніўнае – Несцеравічы будзе зроблены ямачны рамонт.

Старшыня Налібацкага сельвыканкама Генадзій Шыманец агучыў просьбу Уладзіміра Губара па добраўпарадкаванні пад’езда да дома яго маці.

Дзяніс Колясень унік у сітуацыю і даручыў дарожным службам падсыпаць даны ўчастак дарогі.

Дарэчы, тыя, хто прыйшоў на прыём, не толькі выказвалі свае набалелыя пытанні, прасілі дапамогі, але і дзякавалі за станоўчае вырашэнне пытанняў, якія агучваліся раней – падчас правядзення прамых тэлефонных ліній і прыёмаў грамадзян.

Дзяніс Колясень адзначыў, што вельмі важна чуць людзей, разумець іх, нават калі часам выказваюцца нестандартныя шляхі вырашэння праблем, і, па магчымасці, у рамках заканадаўства дапамагаць.

Нэлі Астрэйка

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *