Раённая арганізацыя інвалідаў па зроку ўпершыню сярод прызёраў

Соцыум

Па выніках работы ў 2019 годзе раённая арганізацыя інвалідаў па зроку ўпершыню названа сярод прызёраў: ёй прысуджана трэцяе месца сярод аналагічных грамадскіх арганізацый Мінскай вобласці, што падкрэслівае яе запатрабаванасць і актыўны ўдзел у жыцці грамадства.

Старшыня раённай арганізацыі Аляксандр Клімаш падзяліўся гэтай навіной, вярнуўшыся не так даўно са сходу Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ). Гэтае рэспубліканскае мерапрыемства праходзіла на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Веста» з шырокім удзелам кіраўнікоў абласных і раённых арганізацый (сабралася больш за 400 чалавек) і прадстаўнікоў Міністэрства па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь. Былі падведзены вынікі і акрэслены задачы на 2020 год.

Вядома, што ў бягучым годзе Беларускае таварыства інвалідаў па зроку чакаюць структурныя змены. Так, ужо распрацоўваецца новы статут грамадскай арганізацыі, а ў верасні збярэцца з’езд БелТІЗ. Мяркуецца, што члены раённых арганізацый пяройдуць пад юрысдыкцыю тэрытарыяльных цэнтраў, якія возьмуць на сябе пытанні забеспячэння інвалідаў па зроку тыфласродкамі, навучання невідушчых людзей карыстанню імі, аказання псіхалагічнай, рэабілітацыйнай і іншай дапамогі.

На даны момант раённая арганізацыя інвалідаў па зроку налічвае больш за 50 членаў і рыхтуецца да справаздачна-выбарнага сходу, правядзенне якога намечана на 6 красавіка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *