У Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната з’явілася энергаэфектыўнае абсталяванне

Главное Эканомiка

У кацельні філіяла ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» зявілася энергаэфектыўнае газагарэлачнае абсталяванне на адным з вадагрэйных катлоў.

Майстар Юрый Станіславовіч працуе ў кацельні з сучасным абсталяваннем

Падрыхтоўка да рэалізацыі гэтага праекта пачалася на камбінаце яшчэ ў 2019 годзе, і вось у сакавіку 2020 года пасля атрымання ўсіх неабходных заключэнняў абсталяванне ўведзена ў эксплуатацыю.

– Дзякуючы яму будзем не толькі эканоміць электраэнергію і прыродны газ (сума эканоміі, згодна з папярэднімі падлікамі, складзе 20 тысяч рублёў у год), але і бяспечна эксплуатаваць кацельню, – падкрэслівае галоўны інжынер Віктар Сергіевіч.

Магчымасць эканоміць дазволіла вытворцам і сёлетняя цёплая зіма. Спажыванне прыроднага газу на камбінаце зменшылася ў параўнанні з леташнім на 10-15 працэнтаў, ці на 70 тысяч м3.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *