ААТ «Стаўбцоўская ПМК» — партнёры і вытворцы

Важное Эканомiка

ААТ «Стаўбцоўская ПМК» застаецца  партнёрам сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў на тэрыторыі свайго раёна і суседніх раёнаў Мінскай вобласці.

Новы кузаў да аўтамабіля ГАЗ-53 па заказе ААТ «Вялікі Двор» вырабляе электрагазазваршчык Аляксандр Дамброўскі

Як зазначае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Пашкевіч, вытворцы прапануюць шырокі спектр паслуг па вырабе і мантажы, абслугоўванні і рамонце стойлавага, даільнага, халадзільнага абсталявання для жывёлагадоўчых памяшканняў. Апошнім часам яны выконвалі такія работы на МТФ «Горкі» ААТ «Жацерава», МТФ «Мархачоўшчына» ААТ «Вішнявецкі-агра», МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі», МТФ «Гнецькі» ААТ «Рубяжэвічы», а таксама ў гаспадарках Уздзенскага, Нясвіжскага і Карэліцкага раёнаў. Для брыгады, якая ажыццяўляе выезды ў гаспадаркі для тэхабслугоўвання даільных установак, прадпрыемства набыло летась аўтамабіль ГАЗель.

У 2019 годзе Стаўбцоўскай ПМК выраблена 145 рэкуператараў цяпла для ТАА «Цэнтр азонабяспечных тэхналогій», якое выкарыстоўвае іх для камплектацыі сваёй прадукцыі – халадзільнага абсталявання для малочнатаварных фермаў. Супрацоўніцтва з гэтым прадпрыемствам працягваецца не адзін год.

«Пээмкоўцаў» можна сустрэць і на будаўнічых аб’ектах. Гэта, у прыватнасці, шматпавярховыя жылыя дамы, дзе яны ладзяць знешнія і ўнутраныя сеткі водазабеспячэння і водаадвядзення. Сацыяльныя ўстановы раёна звяртаюцца да іх па пытаннях рамонту інжынерных камунікацый.

На даны момант работнікі Стаўбцоўскай ПМК пачалі пракладваць сеткі ліўневай каналізацыі да кацельні, якая ўзводзіцца ў Стоўбцах на мясцовых відах паліва магутнасцю 24 МВт.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *