Падтрымка для Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната

Соцыум

Дабрачынную акцыю “Мы з табой, ветэран!”, якую праводзіць Мінскі абласны выканаўчы камітэт сумесна з прадстаўнікамі бізнесу, падтрымала ТДА “Віталюр”.

Кампанія паставіла прадукты харчавання ў ДУ “Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. У дабрачынным грузе – упакоўкі крупаў, скрынкі з алеем і фруктамі на агульную суму 5 000 рублёў.

– Гэта дазволіць удзешавіць харчаванне нашых пражываючых і зрабіць яго больш якасным, — заўважае дырэктар дома-інтэрната Валянціна Атрушкевіч.

Сёння ў доме-інтэрнаце пражывае 250 чалавек, у тым ліку чатыры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і 100 ветэранаў працы. Усяго на Міншчыне пражывае 650 ветэранаў вайны. Усе яны штодзённа адчуваюць клопат і ўвагу з боку дзяржавы, а дабрачынная акцыя “Мы з табой, ветэран!” – гэта дадатковая магчымасць нагадаць гэтым людзям пра іх значны ўклад у развіццё краіны, выказаць ім такім чынам нашу павагу і ўдзячнасць.

Што датычыць кампаніі Віталюр, то гэта не першы яе дабрачынны праект. Камерцыйны дырэктар сеткі Віталь Яцук паведаміў:

— Я смела магу назваць Віталюр сацыяльна адказнай кампаніяй. Мы разумеем, што асобныя сацыяльныя катэгорыі грамадзян сёння аказаліся ў вельмі няпростых абставінах, таму і прынялі рашэнне падтрымаць прадуктамі Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат.

Як вядома, у сетцы Віталюр увасабляюцца дабрачынныя праекты, у якіх бяруць удзел і партнёры, і пакупнікі. Сёння асаблівай увагі заслугоўвае праект Тавар дабра, у выніку якога ТДА “Віталюр” удалося пералічыць 22 000 рублёў на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя для дапамогі медустановам ва ўмовах каранавірусу. Акцыя працягваецца і, каб прыняць у ёй удзел, трэба купіць тавар, пазначаны асобым указальнікам, – і 10 працэнтаў ад яго кошту пойдзе на дабрачыннасць.

Таксама кампанія Віталюр аказвае дапамогу камандзе GrillMan у праекце #собериссобойкудоктору, прадастаўляючы ім прадукты.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *