Сёння католікі святкуюць Вялікдзень

Главное Духовность

Перадпасхальны час, які мы завем Вялікім Постам, у гэтым годзе быў і далей прадаўжае быць асаблівым для ўсяго чалавецтва, як і для нашай краіны. Мы часта задаем сабе пытанне: «Дзе Бог? Чаму Ён не ідзе ў нашае жыццё, бо наам цяжка, бо навокал бура?» Хрыстос праз сваё Уваскрасенне задае нам іжэнтычнае пытанне: «Чалавек, дзе Бог у тваім жыцці? Бура не толькі сёння, але і ва ўсім тваім жыцці». У Евангеллі ад св. Марка вучні просяць Хрыста на моры падчас буры абудзіцца. Хрыстос абудзіўся, суцішыў буру. І пытаецца: «Чаму не верыце?» Хрыстос паўстаў з мёртвых і пытаецца сёння ў нас: «Чаму не верыце?»

Няхай сёлетняе свята Уваскрасення Хрыстовага памножыць нашую веру. А усё астатняе будзе нам дададзена — дабрабыт, здароўе і усё-усё. «Чаго ні папросіце ў Імя Маё, — кажа Пан Езус, — будзе дадзена вам».

Веры жадаю кожнаму хрысціяніну Стаўбцоўшчыны. А атэістам, нават пахрышчаным, дайсці да веры.

Хрыстос Цваскрос!

Дэкан і пробашч Стаўпецкі, ксёндз Ігар ЛАШУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *