Святлана Гаркач ўвайшла ў кагорту топ-15 перадавых даярак раёна

Главное Сельская гаспадарка

Святлана Гаркач працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Зарэчча» ААТ «Каганец».

Як і яе калегі, прыкладае намаганні для таго, каб павялічваліся паказчыкі работы вытворчага падраздзялення. За мінулы год Святлана Іванаўна надаіла ад кожнай каровы сваёй групы 9377 кілаграмаў малака і ўвайшла ў кагорту топ-15 перадавых даярак раёна. І сёлета справы ладзяцца, увішная працаўніца ў пяцёрцы лепшых.

Святлана Гаркач працуе ў жывёлагадоўчай галіне гаспадаркі адзінаццаты год. Вопыту жанчыне не займаць, і яна выдатна спраўляецца з абавязкамі. Аднак на працу ў гаспадарку прыйшла не адразу. Спачатку працавала на філіяле маторнага завода.

За шматгадовую працу, прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Святлана Гаркач узнагароджана падзякай рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *