У Юрыя Мазура сёлетняя пасяўная  юбілейная

Важное Сельская гаспадарка

У механізатара ААТ «Вялікі Двор» Юрыя Мазура сёлетняя пасяўная  юбілейная, дзясятая па ліку.

Менавіта з таго часу, як уладкаваўся на працу ў гаспадарку, і завіхаецца Юрый Сяргеевіч на яе палетках. Дзякуючы граматна арганізаванай агранамічнай службай таварыства рабоце з году ў год хлебаробы дабіваюцца самай высокай у раёне ўраджайнасці ўсіх сельскагаспадарчых культур. У агульным поспеху зладжанага калектыву ёсць і часцінка працы дбайнага механізатара, які даручаную яму работу заўсёды выконвае своечасова і якасна. Падчас правядзення веснавых палявых работ ён звычайна задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы, адвозцы і ўнясенні арганічных угнаенняў.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *