Кіраўніцтва ТАА «СЖК»Налібакі» актыўна рыхтуецца да правядзення свята «Дажынкі-2020»

Важное Сельская гаспадарка

Кіраўніцтва таварыства актыўна рыхтуецца да правядзення раённага свята «Дажынкі-2020». Наводзіцца парадак на вытворчых аб’ектах.

У прыватнасці, запланавана агарадзіць плотам з металапрофілю тэрыторыю новага малочнатаварнага комплексу «Налібакі». Работы ўжо вядуцца. Набыты неабходныя матэрыялы, і будаўнікі заліваюць падмурак. Знятыя бетонныя пліты, якія прастаялі тут не адно дзесяцігоддзе і знаходзяцца ў добрым стане,  выкарыстаюць таксама ў якасці плоту, агародзяць імі вытворчы аб’ект з тыльнага боку. Новы выгляд набыў адміністрацыйны будынак: дах накрылі чарапіцай, а сцены звонку абшылі сайдынгам.

Надежда БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *