З патрыятызмам дайшоў да Берліна

Важное Вялікай Перамозе прысвячаецца

«Вайна. Перамога. Памяць»

Іван Булаш з вёскі Вечатарова заўсёды любіў сваю зямлю і, калі прыйшоў грозны час, стаў на яе абарону.

Ён быў прызваны ў Чырвоную армію ў лістападзе 1944 года, пасля вызвалення нашага раёна ад ворага. Было тады Івану Віктаравічу 22…

Трапіў салдат у зенітную артылерыю. Быў камандзірам гарматы. З кровапралітнымі баямі ён прайшоў Польшчу і частку Германіі. Вызваляў Варшаву і Вену, дайшоў да Берліна.

У барацьбе з ворагам Іван Віктаравіч вылучаўся адвагай, вайсковай кемлівасцю і высокім пачуццём патрыятызму. За мужнасць і гераізм быў узнагароджаны баявымі медалямі: «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.». Вярнуўся ў родную вёску толькі праз паўгода пасля Перамогі.

Мірнае жыццё франтавіка было напоўнена стваральнай працай. Ён быў майстрам раённага вузла электрасувязі і ўнёс значны ўклад у развіццё сувязі на Стаўбцоўшчыне. Іван Віктаравіч пабудаваў дом у роднай вёсцы. У ветэрана ёсць усё для таго, каб лічыць сябе шчаслівым: вялікая сям’я (у тым ліку шэсць унукаў і трынаццаць праўнукаў), Радзіма і мірнае неба над галавой.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *