На Стаўбцоўшчыне адрадзілася традыцыя дзён прафілактыкі ў маладзёжным асяроддзі

Адукацыя Важное

З пачатку 2020 года на Стаўбцоўшчыне адрадзілася традыцыя дзён прафілактыкі негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі. Іх аўдыторыя – школьнікі раёна ад 5 да 11 класаў.

Група экспертаў у складзе выратавальнікаў, псіхолагаў, работнікаў міліцыі і маладзёжных лідараў ужо пабывала ў дзвюх школах – Рубяжэвіцкай і Коласаўскай. Тэматыка такіх сустрэч носіць разнапланавы характар і фармат, каб зацікавіць вучняў да абмеркавання.

Невыпадкова, што ў праграме дзён прафілактыкі можна знайсці мультымедыйныя заняткі і інтэрактыўныя гульні па асновах пажарнай бяспекі з паказам фільмаў, урокі здароўя ад спецыялістаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (яны прапануюць таксама адказаць на пытанні анкеты «Здаровы лад жыцця»), круглыя сталы і трэнінгі на зніжэнне псіхаэмацыянальнага напружання, прапанаваныя спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, тэрытарыяльнага цэнтра і цэнтра здароўя дзяцей і падлеткаў ЦРБ. Як не апусціцца да п’янства, наркаманіі і таксікаманіі, расказвае вучням розных класаў прадстаўнік інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі.

У Рубяжэвіцкай сярэдняй школе да стандартнай праграмы дабавіўся мэсэдж ад раённага камітэта БРСМ у выглядзе ўручэння членам арганізацыі маладзёжных білетаў і памятнага альбома.

– Дзецям цікава ад іншых людзей, не ад педагогаў, пачуць тое, што трэба ведаць і выконваць. У школах нас чакаюць, запрашаюць, – адзначае арганізатар дзён прафілактыкі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. Работа па прафілактыцы негатыўных з’яў сярод моладзі працягваецца.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *