Змяніўся рэжым работы паліклінікі

Главное Медыцына

У сітуацыі абвастрэння эпідэміялагічнай сітуацыі, у сувязі з пандэміяй на перадавой працуюць медыцынскія работнікі, якія заслугоўваюць нашай павагі, любові, чакаюць нашых малітваў за іх перанесці гэты складаны для ўсіх нас час.

У інтэрв’ю з галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы Святланай Глебка мы акрэсліваем пытанні, як змяніўся рэжым работы паліклінікі.

– Скарэктаваны рэжым работы не толькі паліклінікі, але і ўсёй бальніцы. Што датычыць паліклінікі, то мы просім пацыентаў быць дысцыплінаванымі, прымаць усе патрабаванні, якія прад’яўляюцца ў гэты час па неабходнасці выканання санітарных правілаў, думаць і аб сабе, і аб іншых, каго мы можам падвергнуць небяспецы, калі хтосьці з нас не выконвае пэўных правілаў, прынятых на гэты час. Для ўсіх – строгае патрабаванне выкарыстоўваць маскі, у паліклініцы знаходзяцца дазатары. Узмоцнены санітарны рэжым адносна прыбірання памяшканняў медыцынскай установы. Абазначаны зоны, якія ўказваюць на захаванне дыстанцыі адзін да аднаго. У паліклініцы раздзелены патокі пацыентаў, у каго ёсць тэмпература і ў каго – няма.  Пацыентаў з прыкметамі вострых рэспіраторных інфекцый, з тэмпературай прымаюць у кабінеце неадкладнай дапамогі, каб яны не знаходзіліся ў агульнай чарзе з астатнімі наведвальнікамі паліклінікі, выдзелены асобны ўваход. Пры недамаганнях просім выклікаць урача на дом. Пацыентам, якія не маюць патрэбы ў тэрміновай медыцынскай дапамозе і могуць без шкоды для здароўя адкласці прыём да ўрача, раім перачакаць пандэмію. Для пацыентаў з хранічнымі захворваннямі арганізавана дастаўка рэцэптаў дамоў на тры і шэсць месяцаў памочнікамі ўрача.

Адкрыта інфекцыйнае аддзяленне на 65 ложкаў. У цяперашні час працуюць два рэанімацыйныя аддзяленні: адно – для інфіцыраваных хворых і адно – для тых, хто мае экстраную патрэбу ў такой дапамозе па іншых прычынах.  Па-ранейшаму праводзяцца экстраныя хірургічныя аперацыі, прымаюцца роды. Медыцынскі персанал робіць усё для таго, каб аказаць патрэбную дапамогу, вылечыць кожнага пацыента.

Дарагія жыхары раёна, просім вас берагчы сябе, не падвяргаць сваё здароўе рызыцы, захоўваць усе патрабаванні рэгулятараў складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Чым менш хворых паступіць у медыцынскую ўстанову, тым аблегчыцца работа медыкаў, якім даводзіцца працаваць у гэты перыяд як на фронце. Мы павінны аб’яднацца, як суайчыннікі, дапамагаць адзін аднаму, думаць не толькі пра сябе, але і пра тых, хто побач з намі, пра ўсіх жыхароў нашай краіны, каб разам з найменшымі стратамі перанесці пандэмію.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

2 комментария по теме “Змяніўся рэжым работы паліклінікі

  1. Так ведь, это… Какая пандемия? Вы о чём? Президент же ясно сказал: это психоз. Так что, получается, вы хайпуете и распространяете фэйки.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

    1. Почему в Столбцах не вводит местная власть карантин?Почему умалчивается информация сколько заражённых в том же райисполкоме?Почему продолжаются всякие совещания ,вместо видеоконференции ?Где элементарная забота о людях?Почему все молчат?

      Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *