Мікрараён Паўночны-2 запаланілі адходы поліэтыленавай плёнкі

Важное Эканомiка

Мікрараён Паўночны-2 запаланілі адходы поліэтыленавай плёнкі

Паўночны-2 – новы мікрараён індывідуальнай жылой забудовы ў Стоўбцах, які паступова разбудоўваецца. Многія жылыя дамы знаходзяцца на высокай ступені гатоўнасці. Здаецца, і да перасялення недалёка, аднак парадку тут пакуль не назіраецца.

Літаральна на ўездзе сустракаюць спецыфічныя адходы – пашкуматаная поліэтыленавая плёнка (хутчэй за ўсё, гэта ўпакоўка ад будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў), якую разносіць ветрам па ўсім наваколлі. Ля дамоў агароджы няма, таму плёнка трапляе нават на галіны дрэў.

– Зімою тут была міні-звалка, якую давялося прыбіраць Стаўбцоўскаму АКС, – удакладняе Валерыя Мартынава і робіць выснову: – Жыльцы мікрараёна хацелі б многага ў плане добраўпарадкавання, але ў саміх рукі не даходзяць да элементарнага.

Кантэйнеры ў мікрараёне, дзе вядзецца жыллёвае будаўніцтва, пакуль не ўстаноўлены, але ўжо падрыхтавана кантэйнерная пляцоўка. На момант аб’езду яна была чыстай. «Камунальнікі перыядычна заязджаюць сюды, каб вывезці вынесеныя забудоўшчыкамі адходы», – патлумачыла прадстаўнік санслужбы.

Засмечаным аказаўся і ўезд у мікрараён індывідуальнай забудовы Усходні. Ад парываў ветру смецце разносіцца па вуліцы, у сувязі з чым няма адчування, што людзі тут хацелі б жыць цывілізавана, у чысціні.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *