Ажыўлена на рубяжэвіцкіх палетках

Важное Сельская гаспадарка

Ажыўлена на палетках ААТ «Рубяжэвічы». Механізатары і спецыялісты раслінаводчай галіны прыкладаюць намаганні для таго, каб хутчэй справіцца з усім комплексам веснавых палявых работ. Своечасова закрылі вільгаць, на гэтай тэхналагічнай аперацыі парупіліся Сяргей Халапук і Юрый Патоцкі, якія шчыруюць зараз на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу прапашных культур. На ворыве задзейнічаны Алег Шышка. Уносіць мінеральныя ўгнаенні Сяргей Лабун, а Уладзімір Карчагін заняты на хімпраполцы азімых.

У аптымальныя тэрміны і якасна былі пасеяны раннія яравыя збожжавыя. Вызначыўся Аляксандр Высоцкі. Гэтымі днямі Анатолій Мішук працягвае сеяць аднагадовыя травы, ужо засеяна палова адведзеных плошчаў.

Аднымі з першых буракаводы гаспадаркі прыступілі да сяўбы цукровых буракоў, якія размесцяцца ў таварыстве на 350 гектарах. Як і ў папярэднія гады, заняты на гэтай тэхналагічнай аперацыі Сяргей Анціпін. Напачатку тыдня вывелі ў поле кукурузныя сеялкі Сяргей Кажамяка і Аляксандр Толсты. Работа ім прадбачыцца напружаная – трэба засеяць каралевай палёў 750 гектараў. Папярэдне сумленныя механізатары плённа папрацавалі на ўнясенні арганічных угнаенняў.

Дырэктар таварыства Дзмітрый Сахарэвіч упэўнены, што веснавая пасяўная кампанія ў гаспадарцы будзе завершана ў аптымальныя тэрміны.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *