«Пазбягайце кантактаў». Глаўурач раённай бальніцы прызывае выконваць правілы прафілактыкі інфекцыі

Главное Медыцына

У нашым раёне застаецца складанай сітуацыя, звязаная з распаўсюджаннем каранавіруса. Гэта з’яўляецца сігналам, каб кожны жыхар прыняў асабістыя меры прафілактыкі інфекцыі. На гэтым сканцэнтравана ўвага галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Святланы Глебка, якая дала інтэрв’ю нашаму выданню.

– Па рашэнні галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама на базе нашай раённай бальніцы адкрыты шпіталь на 134 месцы. Практычна ўсе аддзяленні перапрафіляваны для гэтых мэт, – паведамляе Святлана Здзіславаўна. – Колькасць хворых з пнеўманіяй не змяншаецца. Таму прашу ад жыхароў раёна строга выконваць рэжым самаізаляцыі. На гэты час неабходна адкласці ўсе справы, якія павядуць вас у соцыум. Патрэбна адмовіцца ад сяброўсіх сустрэч, паціскання рук, абдымкаў – адным словам, выключыць усе кантакты. Застаецца актуальным захаванне асабістай гігіены: мыццё рук, нашэнне павязак і масак, пальчатак у грамадскіх месцах. Архіважна захоўваць дыстанцыю адзін ад аднаго. Мы ўсе павінны зразумець, што безадказнасць аднаго чалавека можа стаць прычынай для распаўсюджання інфекцыі. У гэты час не павінна быць панікі, вымыслаў. Не збірайце інфармацыю адзін ад аднаго, на вуліцы. Усіх хворых пакуль ёсць магчымасць шпіталізаваць. Нам дапамагаюць іншыя раёны ў размяшчэнні хворых. Кожны павінен усвядоміць, што ёсць службы, у тым ліку і медыцынскія, якія змагаюцца з пандэміяй ушчыльную. Ваша асабістая адказнасць дапаможа ў гэтай справе. Падумайце ў першую чаргу пра сябе, пра сваю сям’ю і захавайце меры перасцярогі, якія прадпісваюцца для кожнага без выключэння.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

1 комментарий по теме “«Пазбягайце кантактаў». Глаўурач раённай бальніцы прызывае выконваць правілы прафілактыкі інфекцыі

  1. Интервью ни о чем.Ситуация в районе сложная.Не дайте вирусу распространится дальше.Элементарно -начать с закрытия школ и детсадов.Пожалейте учителей!Со стороны местной власти -молчание.Хотя вирус господствует в райисполкоме и там до сих пор проводят совещании.Господа,сделайте что-нибудь для простых граждан!

    Рейтинг комментария:Vote +1+71Vote -1-2

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *