Для стаўбчан адкрылася кулінарыя

Важное Соцыум

Да велікодных святаў было прымеркавана адкрыццё кулінарыі на прывакзальнай плошчы.

Яна размясцілася ў будынку былога магазіна «Вікторыя», дзе прадавалі гарачы хлеб. Пасля праведзенага рамонту тут устаноўлена неабходнае тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне, каб прадаваць мясныя паўфабрыкаты, гатовую кулінарную і кандытарскую прадукцыю ўласнага вырабу аддзела грамадскага харчавання філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства.

З дарогі тут можна папіць чаю, кавы, ёсць для гэтага стойка і столік. Вялікім попытам карыстаюцца гамбургеры, піражкі, беляшы і іншая прадукцыя, прыгатаваная ў цэхах аддзела.

Кожная сям’я можа аблегчыць сабе клопат і купіць да стала патрэбныя паўфабрыкаты, прыгатаваныя спецыялістамі, ці нават гатовую прадукцыю, якую не трэба ставіць у духоўку.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *