У лідарах сярод малочнатаварных фермаў – налібаччане

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

З пачатку года ў спаборніцтве сярод малочнатаварных фермаў у прызёрах зноў усе калектывы з ТАА «СЖК «Налібакі».  Па-ранейшаму лідзіруюць жывёлаводы МТФ «Налібакі» з паказчыкам 2647 кілаграмаў.

На другім і трэцім месцах – МТФ «Целяхі» і МТФ «Церабейнае», дзе з пачатку года ў сярэднім ад кожнай каровы атрымана адпаведна 2396 і 2322 кілаграмы малака. Работнікі МТФ «Цэнтр» з паказчыкам 2145 кілаграмаў утрымліваюць у выніковай табліцы восьмы радок, а працаўнікі МТФ «Пруды» здалі пазіцыю і з вынікам 2008 кілаграмаў перамясціліся на дванаццатае месца.

Жывёлаводы МТФ «Зарэчча» ААТ «Каганец» займаюць цяпер чацвёртую пазіцыю з вынікам 2318 кілаграмаў, але адрыў невялікі, і варта будзе з налібаччанамі пазмагацца. На сёмай замацаваліся і на адзінаццатую перамясціліся, павысілі рэйтынг, іх калегі з МТФ «Ячонка» і МТФ «Засулле», дзе надоена адпаведна 2189 і 2017 кілаграмаў малака.

На пятым месцы, паступова набіраючы абароты, рупліўцы МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» з вынікам 2290 кілаграмаў. Работнікі МТФ «Жыгалкі» і МТФ «Шахноўшчына» захавалі дзявятую і чатырнаццатую пазіцыі – маюць паказчыкі 2117 і 1953 кілаграмы.

Руплівыя працаўнікі МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі», якія атрымалі ад каровы 2229 кілаграмаў, цяпер на шостай пазіцыі.

У дзясятцы лепшых па-ранейшаму працаўнікі МТК «Жацерава» аднайменнага таварыства, а на трынаццатай прыступцы – іх калегі з МТФ «Горкі», якія атрымалі ў сярэднім ад кожнай каровы 2094 і 1960 кілаграмаў малака. На пятнаццатым месцы жывёлаводы МТК «Вялікі Двор» ААТ «Вялікі Двор»,  дзе надоена ад каровы 1895 кілаграмаў малака.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *