Лепшай сярод аператараў машыннага даення раёна стала даярка з дынастыіі

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Па выніках работы трох месяцаў года першае месца сярод аператараў машыннага даення раёна ўтрымлівае Вольга Калевіч, якая працуе на МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

На яе рахунку 2973 кілаграмы малака ў сярэднім ад кожнай каровы. Вольга Міхайлаўна з дынастыі патомных жывёлаводаў. Агульны стаж работы маладой працаўніцы ў таварыстве налічвае тры з паловай гады.

На другім месцы – Аксана Маліноўская з ААТ «Каганец», якая надаіла 2714 кілаграмаў малака (Святлана Гаркач і Ванда Фамішкіна – на пятым і адзінаццатым месцах, маюць вынікі 2526 і 2350 кілаграмаў). У тройцы прызёраў Наталля Лапкоўская з ТАА «СЖК «Налібакі» з паказчыкам 2652 кілаграмы. Налібаччанкі Святлана Бандаровіч, Ганна Саланкевіч, Галіна Чыжэўская, Алена Гаптар, Жанна Калпак, Наталля Шаляпёнак, Святлана Рынкевіч і Алеся Дубіцкая – на чацвёртым, шостым, сёмым, дзявятым, дзясятым, дванаццатым, чатырнаццатым і пятнаццатым месцах з паказчыкамі 2643, 2501, 2465, 2381, 2362, 2344, 2284, 2274 кілаграмы малака. Восьмае  месца ўтрымлівае Людміла Зянько з ААТ «Агранёманскі», якая надаіла 2425 кілаграмаў малака, а Нона Філіна мае вынік 2341 кілаграм і  паднялася ў рэйтынгу на трынаццатую прыступку.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *