У гонар юбілейнай даты

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нумары

image_pdfimage_print

3 ліпеня 2014 года Беларусь будзе адзначаць 70-годдзе з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтае свята з’яўляецца сімвалам свабоды і незалежнасці беларускай нацыі, напамінае ўсім грамадзянам аб важнасці міру і спакою на зямлі.

РУП «Нацыянальныя спартыўныя латарэі» не засталося ў баку ад гэтай падзеі і прысвяціла яму 490-ы тыраж «Суперлато». Таксама ў сувязі з вялікай значнасцю гэтай даты сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь РУП «Нацыянальныя спартыўныя латарэі» правядзе новую дабрачынную акцыю, якая будзе накіравана на прыцягненне ўвагі нашага грамадства да лёсавырашальных гістарычных падзей.

4 ліпеня 2014 года каля Стэлы «Мінск – горад-герой» кіраўнікі міністэрстваў і прадпрыемстваў павіншуюць і матэрыяльна ўзнагародзяць людзей, якія нарадзіліся 3 ліпеня 1944 года, бо іх з’яўленне на свет у гэты ўрачысты дзень знамянуе вялікае вызваленне нашай краіны і даказвае факт яе ўступлення ў новы этап мірнага жыцця. Кожнаму з іх будзе ўручаны грашовы падарунак у памеры 1 000 000 беларускіх рублёў. Каб атрымаць грошы, грамадзяніну неабходна ў тэрмін да 2 ліпеня 2014 года ўключна прайсці працэдуру рэгістрацыі ў арганізатара акцыі – РУП «Нацыянальныя спартыўныя латарэі» па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 49, пакой 315, тэл.: (8-017) 288-20-55, 8-029-388-20-55.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *