Вызвалены па амністыі

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Закон Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2019 “Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” дазволіў датэрмінова вызваліцца ад пакарання многім асуджаным.

Закон уступіў у законную сілу 25 ліпеня 2019 года, у сувязі з чым пад яго дзеянне трапляюць асобы, якія ўчынілі злачынствы да 24.00 24 ліпеня 2019 года. Прымяненне Закона аб амністыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастановай начальніка выпраўленчай установы, следчага ізалятара, выпраўленчай установы адкрытага тыпу, органа ўнутраных спраў, органа дазнання, зацверджанай пракурорам, або па пастанове следчага ці пракурора.

За перыяд дзеяння Закона аб амністыі пракурорам раёна вызвалены ад пакарання са зняццем судзімасці шэсць асоб. Вызвалены чатыры асобы ад іншых мер крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджанасці з адтэрміноўкай выканання пакарання і асуджанасці з умоўным непрымяненнем пакарання, дзевяць асоб вызвалены ад пакарання часткова тэрмінам на год, 16 асоб вызвалены ад неадбытай часткі пакарання, тэрмін якога на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі складаў менш за год.

Акрамя таго, у адпаведнасці з амністыяй судом раёна вызвалены ад пакарання са зняццем судзімасці сем асоб і восем асоб вызвалены ад пакарання часткова тэрмінам на год. Раённым аддзелам Следчага камітэта вызвалены ад пакарання са зняццем судзімасці дзевяць асоб.

Пракуратура раёна паведамляе, што адной з умоў прымянення Закона аб амністыі з’явіліся поўная кампенсацыя асуджанымі нанесенай у выніку злачынстваў шкоды (страт) як матэрыяльнага, так і маральнага характару, выплата даходаў, атрыманых ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ці іншым злачынным шляхам.

Ларыса МЯДЗВЕДЗЬ, в. а. пракурора раёна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *