«Памяць – святыня без часу даўнасці». Стаўбчане прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі

Вялікай Перамозе прысвячаецца Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Міжнародная акцыя памяці «У славу агульнай Перамогі!» крочыць па рэспубліцы. На мінулым тыдні на Стаўбцоўшчыне прайшло ўрачыстае мерапрыемства, якое завяршыла раённы этап акцыі.

Акцыя «У славу агульнай Перамогі!» накіравана на захаванне гістарычнай памяці аб ваенных дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечванне імён сваіх землякоў. На працягу некалькіх месяцаў удзельнікі акцыі наведвалі вайсковыя захаванні, бралі з іх зямлю і рыхтавалі гістарычныя даведкі.У нашым раёне налічваюцца 22 такія захаванні. Кожная жменя зямлі змяшчалася ў мяшочак і афармлялася актам для перадачы ў Стоўбцы.

 

Пасля на ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло каля стэлы «Подзвіг народа бессмяротны», уся сабраная зямля была змешчана ў агульную капсулу, якая будзе перададзена для ўдзелу ў абласным этапе акцыі, які пройдзе ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы».

Удзел у акцыі прынялі прадстаўнікі райвыканкама, сельвыканкамаў, воінскай часці № 25819,  раённага ваеннага камісарыята, члены раённых арганізацый ГА «БРСМ» і РГА «Белая Русь», навучэнцы школ і святары. Дзмітрый Слесарчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, выказаў сваю думку: «Акцыя аб’ядноўвае ўсіх нас у напрамку ўвекавечвання памяці аб загінуўшых земляках, якія змагаліся за незалежнасць нашай краіны».

Заключны этап пройдзе восьмага мая ў Мінску. Кульмінацыяй акцыі стане ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з месцаў воінскай славы Беларусі, гарадоў-герояў былога СССР, замежных дзяржаў, па якіх праходзіў вызваленчы шлях Чырвонай арміі.

Капсулы будуць змешчаны ў крыпце Мінскага Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай. Крыпта збярэ духоўную панараму падзей Вялікай Айчыннай вайны ў адной прасторы. Па выніках міжнароднай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі!» плануецца выдаць кнігу-альбом. Сабраная даведачная гістарычная інфармацыя будзе выкарыстана для стварэння фондаў музея крыпты Храма-помніка.

Ксенія РУБІН

Фота Аляксандра ПЯТРОВА



Tagged

1 комментарий по теме “«Памяць – святыня без часу даўнасці». Стаўбчане прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі

  1. День Победы — это великий праздник для нашего народа, а сделали возможным праздновать такой праздник наши герои-ветераны, которые на алтарь победы положили годы своей жизни, здоровье, много сил, терпения и отваги. Спасибо ВАМ за это!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *