«Свет жанчыны». Прыгажосць выратуе сусвет

Важное Спецвыпускі «Праменя»

Сёння практычна немагчыма знайсці жанчыну, якая ні разу ў сваім жыцці не карысталася касметыкай. І хто ж, як не візажыст, ведае, як гэта зрабіць правільна і прыгожа.

Анастасія Таяноўская нара-дзілася ў Стоўбцах. Яшчэ са школьных гадоў Насця ведала, што ў яе будзе самая лепшая прафесія – рабіць дзяўчынак прыгожымі. З цягам часу яна зразумела: усё, што не звязана з прыгажосцю, – гэта не яе. З дзяцінства Анастасія любіла маляваць, асабліва на твары. Дзяўчына ўспамінае: «Калі мне споўнілася 14 гадоў, я зрабіла сабе прыгожы яркі макіяж. У той дзень трэба было занесці абутак у рамонт. У  майстэрні жанчына спытала ў мяне: «Хто цябе так намаляваў? Такі прыгожы макіяж…» Я проста ўсміхнулася і сказала, што сама». І вось пасля гэтага выпадку Анастасія не сумнявалася ні хвілінкі, што макіяж – гэта яе.

У асноўным Насця – самавучка. Фарбавала сябровак, маці і сябе. Бацькі ніколі не забаранялі дзяўчыне рабіць тое, што падабаецца. Гэта і ёсць самы галоўны штуршок да самарэалізацыі. Анастасія ездзіць на індывідуальныя ўрокі да лепшых майстроў Беларусі, а таксама да візажыстаў бліжэйшых краін. Больш за ўсё любіць рабіць вячэрні макіяж, працаваць з нявестамі.

Як лічыць Анастасія Таяноўская, няма пэўнага ідэала жаночай прыгажосці, у кожным чалавеку можна знайсці тое, чаго няма ў іншых. Візажыст як псіхолаг: яго задача – даказаць, што ўсё на свеце прыгожае, што няма непрыгожых жанчын, проста важна правільна падабраць макіяж.

–       У сваю работу я ўкладваю душу. Для мяне мае вялікае значэнне тое, каб чалавек выйшаў ад мяне радасны і шчаслівы.

Насця дзеліцца актуальнымі тэндэнцыямі гэтай вясны: ліловыя і залатыя адценні, максімальная натуральнасць, бліскаўкі на павеках, стрэлкі і пунсовыя вусны.

Дзяўчына жадае ўсім заставацца прыгожымі, жаноцкімі і шчаслівымі і памятаць, што прыгажосць індывідуальная, у ёй няма канонаў. Яна выратуе сусвет.

Марына КУТАС, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *