Вітаюць песняры Стаўбцоўшчыны

Важное Культура

Дзе яшчэ так узнёсла гучыць беларуская народная песня, як не ў Коласавых мясцінах?.. І хто яшчэ здольны так перадаць яе глыбіню і пранікнёнасць, як не людзі, якія называюць сябе «коласавымі землякамі»?..

Народны фальклорны ансамбль «Коласавы землякі» (кіраўнік – Лідзія Варывоцкая) вельмі часта можна сустрэць на тэрыторыі філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея «Мікалаеўшчына». Тут удзельнікі ансамбля вітаюць гасцей музея і Стаўбцоўшчыны, выступаючы ў ролі візітнай картачкі радзімы песняра. Голас калектыву, нібыта крылы, нясецца ў самае неба і, здаецца, вяртаецца на зямлю песняй жаваранкаў і салаўёў, гукамі лясной казкі, што атуляе ў любую пару года Коласавы мясціны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *