«З сітуацыяй спраўляемся». Аляксей Бондараў аб працы падчас віруснай інфекцыі

Главное Медыцына

Аператыўныя групы раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі перад выездам

Ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса рабочы дзень супрацоўнікаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі фактычна павялічыўся ў два разы – з 08.00 да 24.00. Самым важным у іх дзейнасці з’яўляецца ўдакладненне кантактаў першага і другога ўзроўняў з асобамі, якія інфіцыраваны, для прыняцця аператыўных мер.

– Да гэтага падключыліся ўсе нашы работнікі, сфарміраваны аператыўныя групы, якія разам з высвятленнем кантактаў першага і другога ўзроўняў выпрацоўваюць комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, выконваюць бягучую і заключную дэзынфекцыю ў ачагах, – падкрэслівае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Аляксей БОНДАРАЎ. – Праводзім і вялікую прафілактычную работу на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.

«З сітуацыяй спраўляемся, – адзначае Аляксей Бондараў. – Іншая справа – як людзі ўспрымаюць пагрозу інфекцыі. Тут не трэба сеяць паніку, збіраць чуткі, а важна выконваць рэкамендацыі, тым больш што гэтыя парады зразумелыя і даступныя кожнаму: трэба насіць маску, мыць рукі, апрацоўваць рукі антысептыкам».

Надзвычай важным момантам у прафілактычнай рабоце застаецца так званае фільтраванне сваіх кантактаў, разумнае абмежаванне сацыяльнай актыўнасці і праяўленне адэкватнай насцярожанасці, каб у выніку і прадпрыемствы працягвалі працаваць, і людзі не пацярпелі ад інфіцыравання.

Акрамя супрацоўнікаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у рамках супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў працуюць і работнікі Стаўбцоўскага АКС. Яны апрацоўваюць пад’езды шматпавярховых дамоў, мыюць дэзрастворамі вуліцы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *