Пачалася чацвёртая чвэрць навучальнага года

Адукацыя Важное

Чацвёртая вучэбная чвэрць завяршае навучальны год. Як яна арганізавана ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса, мы просім расказаць начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людмілу Стонька:

– З панядзелка, 20 красавіка, ва ўсіх навучальных установах раёна пачаліся заняткі чацвёртай вучэбнай чвэрці, – расказвае Людміла Мар’янаўна. – У надзвычайных абставінах адкарэкціравана каляндарна-тэматычнае планаванне, каб былі выкананы нормы праграмы навучальнага года. У строгім рэжыме ажыццяўляюцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Для гэтага ў навучальных установах маюцца ўсе неабходныя сродкі. Для бесперапыннасці  працэсаў работы і вучобы практыкуецца і дыстанцыйнае навучанне.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *