Стаўбцоўскае АКС абнаўляе пешаходныя пераходы на цэнтральных вуліцах Стоўбцаў

Главное Эканомiка

Да 1 мая Стаўбцоўскае АКС плануе абнавіць зебры – пешаходныя пераходы на цэнтральных вуліцах Стоўбцаў, потым – перамясціцца на вуліцы аграгарадкоў.

Устаноўку абслугоўвае брыгада Стаўбцоўскага АКС

Гэтымі днямі новая мабільная ўстаноўка, закупленая прадпрыемствам для выканання даных работ, не прастойвае. Нядрэнная і якасць. «Толькі фарбу падлівай ды бензін», – жартуе брыгадзір Дзяніс Сямашка. У брыгадзе разам з ім працуюць Руслан Гусеў, Уладзіслаў Шчука і Уладзімір Лянцэвіч.

Рабочыя адзначаюць, што нанесеная на пешаходны пераход фарба сохне хутка, прыкладна паўгадзіны, калі надвор’е сухое.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *