Швейны цэх працуе без выхадных

Главное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У швейным цэху Стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства таксама выпускаюць павязкі. Іх шыюць з баваўнянай тканіны, ужо выраблена 2800 штук. Большасць з іх пайшла на забеспячэнне прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі для сваіх гандлёвых работнікаў, астатняе – на рэалізацыю ў ведамасных сельскіх магазінах.

– Работнікі швейнага цэха працуюць без выхадных, – падкрэслівае начальнік непрадуктовага аддзела філіяла Марына Нікалаенка.

Марына Нікалаенка таксама паведаміла пра заказ, які паступіў са Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, – на пашыў супрацьэпідэмічных касцюмаў для медыкаў. Першапачаткова мяркуецца пашыць 100 такіх касцюмаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ    



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *