Будуць без ямін стаўбцоўскія вуліцы

Главное Эканомiка

На вуліцах горада камунальнікі праводзяць ямачны рамонт, а таксама абнаўляюць дарожную разметку на пешаходных пераходах.

На ямачным рамонце задзейнічана брыгада пад кіраўніцтвам Валянціны Лосік. У брыгадзе кожны ведае сваю аперацыю, і ўсе разам стараюцца працаваць аператыўна і зладжана. Гарачы асфальт своечасова падвозяць з асфальтабетоннага завода.

– Працуем па ўсім горадзе згодна з прадпісаннямі, якія выдадзены ДАІ, – кажа майстар участка добраўпарадкавання Стаўбцоўскага АКС Алена Фінагенава.

Майстар Стаўбцоўскага АКС Алена Фінагенава і брыгадзір Валянціна Лосік ацэньваюць ход работ

Алена Міхайлаўна расказвае, што паралельна з заладжваннем ямін на стаўбцоўскіх вуліцах абнаўляюць уласнымі сіламі дарожную разметку. Месяц таму прадпрыемствам набыта адмысловая ўстаноўка для яе нанясення.

Для бяспечнага пераходу дзяцей  нанесена цалкам новая разметка (з устаноўкай дарожных знакаў) ля дзіцячага сада № 4 па вуліцы Калініна. Абноўлена разметка на скрыжаванні вуліц Стадыённай і Ленінскай райцэнтра, работы праведзены на вуліцы Цэнтральнай.

Ямачны рамонт на вуліцы Сацыялістычнай горада

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *