Жніво не застане знянацку?

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Уборка азімых збожжавых культур, па ўсім відаць, пачнецца прыкладна на тыдзень раней, чым летась. Хутчэйшаму выспяванню сельгасраслін пасадзейнічала ранняя вясна. А як рыхтуецца да жніва камбайнавы парк?

– У жніве прымуць удзел 102 камбайны, – гаворыць намеснік начальніка райсельгасхарча па механізацыі Васіль Лаўрышчук. – Гэтага дастаткова для таго, каб убраць вырашчанае. Да таго ж, камбайнавы парк за апошнія гады папоўніўся новымі высокапрадукцыйнымі машынамі. Гатоўнасць тэхнікі складае пакуль што каля 70 працэнтаў, і работу ў даным накірунку неабходна паскорыць. Актыўна даводзяць да ладу камбайны  працаўнікі ААТ «Жацерава», «Радзіма Дзяржынскага», «Каганец», «Дзераўное», «Вялікі Двор», «Рубяжэвічы», «Рочавічы» і ААТ АБФ «ПМК-74 – Налібакі». Практычна не прыступалі да рамонту ў ААТ «Аталезь-агра», не радуе стан спраў у «Вішнявецкім-агра». Дарэчы, калі раней у таварыствах была магчымасць здаваць камбайны ў рамонт у райаграсэрвіс, то сёлета ўся збожжаўборачная тэхніка рамантуецца толькі сваімі сіламі і за ўласныя сродкі. З-за недахопу фінансавых сродкаў у некаторых гаспадарках існуе праблема з набыццём запасных частак.

Дарэчы, на ўборачную кампанію камандзіруюцца 35 чалавек з арганізацый і прадпрыемстваў горада, палова з якіх будзе працаваць на камбайнах. Для перавозкі збожжа прыцягваецца дванаццаць адзінак тэхнікі.

– На якой стадыі гатоўнасці збожжасушыльная гаспадарка?

– Будуць выкарыстоўвацца васямнаццаць збожжасушыльных комплексаў. У пераважнай большасці сельскагаспадарчых таварыстваў пабудаваны сучасныя КЗС. У ААТ «Дзераўное», «Каганец», «Жацерава» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» работнікамі ААТ «Стаўбцоўская ПМК» комплексы адрамантаваны. Такім чынам, сушыльныя гаспадаркі практычна гатовы для дапрацоўкі збожжа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *