Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі распачаў актыўную дабрачынную дзейнасць

Адукацыя Важное

Актыўную дабрачынную дзейнасць ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі праводзіць раённая арганізацыя прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі.

На суму каля 500 рублёў набыты сродкі аховы органаў дыхання, пальчаткі, дэзродкі, тэрмометры для навучальных устаноў.

Старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Сямён Юрчык асабістым прыкладам заклікаў кіраўнікоў навучальных устаноў і педагогаў паўдзельнічаць у пералічэнні асабістых сродкаў на дабрачынны рахунак цэнтральнай раённай бальніцы для набыцця лекавых сродкаў і прадметаў медыцынскага ўжытку. На дабрачынны рахунак ад працаўнікоў сферы адукацыі ўжо паступіла каля двух тысяч рублёў.

Тыя з членаў прафсаюза, хто аказаўся ў складаных абставінах у выніку хваробы маглі атрымаць аднаразовую дапамогу з прафсаюзных сродкаў.

На рахунак Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі адлічваюцца 2 працэнты ад прафсаюзных узносаў на спецыяльны рахунак, створаны для пераадолення наступстваў пандэміі.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *