У падтрымку працаўнікоў палёў і фермаў

Главное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Стаўбцоўскім раённым камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ва ўмовах надзвычайных абставін пандэміі былі скарэкціраваны гадавыя планы правядзення мерапрыемстваў.

Прынята рашэнне прэзідыума закупіць за прафсаюзныя грошы дэзсродкі для працаўнікоў палёў і фермаў.

Старшыня райкама прафсаюза Тамара Калошыч зрабіла вялікі заказ на ААТ “Мінск-Крышталь” на закуп дэзінфіцыруючых сродкаў. Яны дастаўляюцца ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Простыя працаўнікі з вялікай удзячнасцю ўспрынялі такі клопат пра іх і ў чарговы раз адчулі, што прафсаюз абараняе іх інтарэсы.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *