Прафсаюзы Міншчыны – медыкам да Першамая

Важное Соцыум

У рамках прафсаюзнай акцыі “Прафсаюзы Міншчыны – медыкам да Першамая” прафсаюзнымі арганізацыямі нашага раёна напярэдадні свята працы – 1 Мая для медыцынскіх работнікаў, якія аказваюць дапамогу пацыентам з вострай рэспіраторнай інфекцыяй, набыты прадуктовыя наборы.

Для працаўнікоў шасці стацыянарных участкаў і рэанімацыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы на суму 400 рублёў куплены кава, чай, шакалад, цукеркі, зефір, пячэнне, вафлі, курага, лімоны.

Прафсаюзы Стаўбцоўшчыны ўдзячныя вам, дарагія нашы медыкі, за вашу самаахвярную цяжкую працу і жадаюць вам здароўя і невычэрпнай энергіі! Дзякуем вам! Мы з вамі!

Юрый ЛАРЫЧЭЎ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *