Вясна – пара натхнення, кахання і здзяйснення мар

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Маладосць, як і вясна, – пара натхнення, кахання і здзяйснення мар. А для Ульяны Мілашэўскай і Данііла Казака, навучэнцаў СШ № 3 г. Стоўбцы, – гэта  час новых ідэй, вялікіх адкрыццяў. Ульяна і Данііл – удзельнікі маладзёжнага валанцёрскага руху «Добрае сэрца» і актыўныя члены РК ГА «БРСМ». Кожны дзень яны імкнуцца стаць бліжэй да сваёй мары. Ульяна вывучае гісторыю і рыхтуецца да паступлення ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Данііл удзельнічае ў розных творчых конкурсах, удасканальвае аратарскае майстэрства. Натхнёныя вясновым надвор’ем, яны крочаць наперад, і, здаецца, усё ў іх атрымаецца.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *