Пераможцы «Праменя»

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Па добрай традыцыі на мінулым тыдні ў гарадскім аддзяленні сувязі прайшоў раённы дзень падпісчыка, які вызначыў нашых самых актыўных чытачоў і падпісчыкаў.  

Сярод іх – стаўбчане А. І. Клімаш, А. А. Ляшкоў, В. В. Брода, С. Б. Молчан, Н. С. Лапко і  іншыя, але менавіта яны сталі тымі пяццю шчасліўчыкамі, якія перамаглі ў латарэі, што разыгрывалася рэдакцыяй газеты. Кожнаму з іх, у знак вернасці «Праменю», дасталася бясплатная квартальная падпіска на нашу газету. Віншуем пераможцаў і жадаем ім і надалей заставацца сярод шырокага кола сяброў газеты. Як правіла, дружба наша доўжыцца не адзін год і не два, а цэлыя  дзесяцігоддзі, і яна падхопліваецца дзецьмі і ўнукамі, якія заводзяць свае сем’і і выпісваюць раёнку ўжо ў свой дом. Многія падпісчыкі, якія прыходзілі на дзень падпісчыка, прызнаваліся: «Прамень» неабходны для іх сям’і. Стасункі з раёнкай – бескарыслівыя, шчырыя, яны будуюцца на ўзаемапавазе і ўзаемападтрымцы. Дзякуй чытачам, якія падказваюць нам цікавыя тэмы і вострыя праблемы, знаёмяць з неардынарнымі людзьмі.       

Між іншым, летапіс «Праменя» сёлета дасягне юбілейнай, 75-гадовай, адзнакі. Гэта вялікая падзея не толькі для тых, хто непасрэдна стварае газету, а і для пакаленняў нашых чытачоў. Значыць, свята, да якога мы рыхтуемся, будзе грамадскае, усеагульнае і – абавязкова – запамінальнае яшчэ больш удалымі і інфарматыўнымі выпускамі. 

Нагадваем, што застаюцца апошнія дні да заканчэння падпісной кампаніі. Не забудзьце працягнуць падпіску на раённую газету «Прамень»!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *