Школьнікі кажуць медыкам дзякуй

Адукацыя Важное

Пра тое, як медыкі ўсяго свету змагаюцца з нечаканай бядой – каранавірусам, мы – школьнікі, таксама сочым уважліва і заклапочана. І для нас вельмі важна не застацца ў баку апошніх падзей у свеце і ў нашай краіне. Вельмі важна быць адукаваным грамадзянінам, самаадказным і самаадданым! Такім, як нашы медыкі!

Мы з вялікім гонарам і захапленнем назіраем за тым, як змагаюцца медыкі за жыццё кожнага чалавека! Не шкадуючы сіл. Наперакор усяму! Зладжана і часам да поўнага знемажэння.

Мы, вучні Шашкоўскай школы вырашылі падтрымаць медыкаў усяго свету і ў першую чаргу нашых, Стаўбцоўскіх герояў сягодняшняга дня.

Сваё шчырае дзякуй мы гатавалі ўсёй школай. Адны складалі песню, другія малявалі малюнкі, трэція гатавалі танец. Карацей кажучы, гэтая ідэя захапіла ўсіх. А усё разам вылілася ў кароткі відэакліп, які знялі старшакласнікі. Свой маленькі падарунак і нашы гарачыя сэрцы мы дорым вам — людзям у белых халатах: дактарам, медсёстрам, санітарам, вадзіцелям і ўсім тым, хто ў агульнай спулцы стаіць на варце нашага здароўя і жыцця!

Вялікае дзякуй вам, медыкі! Дай вам Бог сіл і здароўя!

Алёна КАЛКОЎСКАЯ, вучаніца Шашкоўскай СШ



1 комментарий по теме “Школьнікі кажуць медыкам дзякуй

  1. Хочу поблагодарить весь медицинский персонал, который выполняет свой медицинский долг в сложный период COVID-19. Начиная с входной группы, медицинской регистратуре и заканчивая кабинетами специалистов — высококвалифицированных работников: всем огромное спасибо!!! Спасибо вам люди в белых халатах!!!

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *