Разам упрыгожылі крыж

Духовность

У рэдакцыю паступіла прыемнае тэлефанаванне.

Жыхары вёскі Яблынаўка расказалі, як перад Вялікаднем яны навялі парадак каля паклоннага крыжа.

Яны выказваюць вялікую ўдзячнасць старасце вёскі Ірыне Камаевай і дырэктару Стаўбцоўскага цэнтра народнай творчасці Марыне Халецкай.

У цэнтры творчасці былі арганізаваны майстар-класы для ўсіх жадаючых па дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У каго было жаданне, наведвалі заняткі, навучыліся шмат чаго рабіць сваімі рукамі. Самі стварылі дэкаратыўныя кветкі, вяночкі, якімі ўпрыгожылі крыж. Яго пафарбавалі і навялі вакол яго належны парадак. Ад гэтага ва ўсіх светла на душы, бо выканалі свой хрысціянскі абавязак, праявілі беражлівыя адносіны да святынь. Гэтая добрая справа аб’яднала ўсіх у веры продкаў і ў жаданні жыць хрысціянскім жыццём.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *